Мария Мучинская

Страна: Беларусь

Родилась в деревне Дубина на Воложинщине, Беларусь. Имею два высших образования: математика-программиста и экономиста. Теперь пенсионерка. Занимаюсь в школе-студии иконописи «Завет». С детства люблю одиночество, люблю гулять среди тишины, и слушать музыку природы. Член Евразийской творческой гильдии. Напечатаны стихи в «Антологии русской поэзии 2020» и 2021 года, «Дорогами войны» МСРП, в Альманахах «Славянская лира», «Арт-литера». Издано семь сборников стихов и рассказов «Вытокi» и «В плену у жизни», «Лёсу насустрач», «Бывала рознае», «Раздарожжа», « Просто декабрь», «Души моей слеза». Соавтор и составитель книги о земляках «Ёсць такая ДубiнА» Участник и лауреат многих международных литературных конкурсов.

 

Country: Belarus

She was born in the village of Dubina in the Volozhin region, Belarus. I have two higher educations: mathematics programmer and economist. Now a pensioner. I study at the school-studio of icon painting «Testament». Since childhood, I love solitude, I like to walk in silence, and listen to the music of nature. Member of the Eurasian Creative Guild. Poems were published in the Anthologies of Russian Poetry 2020 and 2021, «Roads of War» of the MSRP, in the Almanacs «Slavic Lyre», «Art Literature». Seven collections of poems and short stories «Vytoki» and «In captivity of life», «Nasustrach Forest», «There was a rose», «Razdarozhzha», «Just December», «A tear of my soul» have been published. Co-author and compiler of the book about fellow countrymen «Yes, such a Dubina» Participant and laureate of many international literary competitions.

Отрывок из медитативной лирики “Душы маёй сляза

 

МIР IЛЮЗIЙ

 

Да долу гне хлусня, як вецер,

Смалой цячэ па жылах.

I выпустошваецца з сэрца

Усё жывое.

А мы пакорна, бестурботна

Душу хлуснёй, як коўдрай, загарнулi.

Каб адхiлiць сябе ад бедаў –

Яны чужыя…

Нядбала верым у патокi лжывых рэк.

Не заўважаем, што пад брудам стынуць душы,

А мы замест жывiцы

Атруту п`ём ды з асалодай!..

Пад кайфам нас iлюзii вядуць ў тупiк, спяваем…

Складаем гiмн, рукамi пляскаем хлуснi.

З ахвотай верым фэйкам-галаграмам,

Каб апраўдацца.

I спадзяёмся, што чалавекам варты звацца.

Злавесна давiць цiшыня,

Яе расчыненыя вочы рвуць з каранямi нашы думкi, вольны погляд.

На плечы цiснуць, апускаюць ў мiр iлюзiй, мiр нiрваны.

Шкада… Прачнёмся, дай Бог, не так позна…

I зразумеем, што пад коўдраю хлуслiвай душа зачахла.

Яна акамянела, цягне нас у пекла.

Там у агнi наш камень д`ябал будзе плавiць,

А ён пякельным жарам на плечы будучынi ляжа.

Пакрые шлях нашчадкаў смрадам,

Нянавiсць заблукаецца на гэтым свеце

I будзе яшчэ доўга труцiць зямельку ядам…

 

IЗУМРУДНАЕ ЛЕТА

 

Iзумрудныя космы лугоў

Спавiвае i цешыць вятрыла.

Вярба вэлюм шаўковы на дол

Хваляй бархатнай паапусцiла.

 

Быццам зоркi сярод сочных траў

Замiгцелi рамонку вяночкi.

Побач хмель – не схавацца ад чар

Пахаў кветачак, церпкiх i сочных.

 

У чароўных бяроз валасах

Салавейкi разносяцца трэлi.

На свiтаннi лiсцё ў прамянях

Срэбра сее i пах карамелi.

 

Скача «зайчык» па кроплях расы,

Сабiрае прамень, быццам жменяй.

Шапацяць збажыны каласы,

Налiваюцца мякаццю хлебнай…

 

Мiж зялёных палёў i лясоў

Вецер золата хвалямi кружыць.

Нос казыча нам пах верасоў,

Стракацяць на палях iзумруды…

 

ЖЫЦЦЁВЫЯ ХВАЛI

 

Нясе удалеч ад калыскi

Жыццёвая, бурлiвая рака.

Бывае вабiць край няблiзкi,

Дае надзею вольнага глытка.

 

На хвалях мчымся ў невядомасць,

Бясстрашна сустракаем гмахi скал.

З гадамi толькi асцярожнасць

Павольна, злёгку тушыць наш напал.

 

Нясуць нас хвалi па раўнiнах,

Даюць пазнаць матулi рук абдым.

Спавiты лентаю адзiнай,

Яднае сэрцы духам незямным.

 

Iмчацца год за годам хвалi…

То зiхацяць на сонцы, як брыльянт,

То cпавiваюць розум шалi,

Не можам адшукаць дыскрымiнант.

 

Жыццё напружанае слёзы

Павольна змые  свежаю вадой.

Час точыць горныя уцёсы,

Вяртае ў дом каханне i спакой…

 

Рака у хвалях – чорных… белых…

Бяжыць жыццё –  не ў сiлах павярнуць.

Хвiлiны песнь сваю прапелi,

Адны – ялей, другiя – ў сэрцы муць.

 

ЯК КАЛАСОК

 

Жыццё, як жытнi каласок,

Карэннi пояць сваiм сокам.

Мiгае сонца прамянёк,

Заве настырна да высотаў…

 

Мы, як зярняткi збажыны,

У каласочках залацiстых,

Спяшаем з сокамi вясны

Жыццёвай сiлай наталiцца.

 

Злучыўся род у ланцужок,

Звiнiць ён песняй i слязою.                                  

Ды кожны з нас прыйшоў знарок,

Каб стаць крупiнкай радавою…

 

Прадоўжыць шлях сваiх бацькоў,

Знайсцi гасцiнец, што шукалi,

Пад ценем лiп i тапалёў

Iсцi на зорку ў родным краi…

 

Як Праметэй, знайсцi агонь,

Каб асвяцiць прастораў далi.                                                 

Ды абвясцiў царкоўны звон –

Бальшак да шчасця адшукалi!..

 

Гасцiнец – вялiкая дарога, бальшак, звычайна абсажаны абапал лiпамi i тапалямi.

 

СЭРЦА УСМЕШКА

 

Як бы не згушчалiся над намi хмары,

Трэба пастарацца усмiхацца сэрцам.

Не дазволiць смутку лёсам уладарыць,

Павышаць частоты да смяротных герцаў.

 

Адшукае благадаць ад Бога сэрца ўсмешка,

Заiскрыць духоўнае святло ў далонях.

Расквiтнее далягляд, аблашчыць i уцешыць,

Сонца ў сэрцы пасябруе з нашай доляй.

 

Сонечныя промнi  з ветлаю усмешкай

Узрасцяць расточкi, каб квiтнела мудрасць.

Шчасце i надзея, не спалохай спешкай,

Боль у нашых сэрцах ветрыкам астудзяць.

 

Засмяецца сэрца ды расправiць крылы,

З вецярком папутным не пужае бездань.

Цёплая усмешка надае нам сiлы,

Не згубiўшы шлях, прайсцi дрымотны цемень…

 

Беражыце ўсмешку пры любым надвор`i,

Не губляйце час i не iснуйце ценем –

Маячок на сцежцы, светлай, зрушыць горы,

Прамянёк, што на сваю сцяжынку зверне.

 

 

ШЛЯХ ДА ШЧАСЦЯ

                               

Лятуць дзянькi, як птах, на крылах,

Не прыпынiць, каб перажыць ўсё зноўку.

Вяртаюся да дзён шчаслiвых,

Каб навальнiца з бураю замоўклi.

 

Пытаю у сябе, часамi,

Як шлях знайсцi, каб быць заўжды шчаслiвай?..

Замучыў допыт вечарамi,

Гудзе настырна, быццам шмель гуллiвы.

 

Абшарыў свет магутны вецер,

Спытаю у яго свой шлях да шчасця.

 – У кожнага сваё, размоў не церпiць –,

Шануй, каб зорка ў сэрцы не пагасла.

 

 –  Як толькi напаўняю ветразь,

I паруснiк, бы чайка, мчыць удалеч.

Даю дыханне мора зведаць –

Душа мая развiтваецца з жалем.

 

А можа мне бярозка скажа,

Як шчасце пасялiць у сваiм сэрцы?

Яна, па-мяцярынску, важна,

Шапнула мне –  любiць, гарэць i верыць.

 

Калi пад кронаю маёю

Гучыць прызнанне любай у каханнi.

Галiнкамi iх грэю, мрою,

Шчаслiвая –  я разам на спатканнi.

 

Душу напоўнiць трэба сонцам,

Вучыца радавацца блiзкiм, родным.

Не даць зманiць свой лёс чырвонцам,

Застацца чалавекам з сэрцам годным.

 

НЕ КРЫУДУЙЦЕ

 

Нельга крыўдзiцца на бацьку, мацi,

Што пытаюцца за вас прайсцi ваш шлях.

Дайце шанец, час бацькам пазнацi,

Што дарэмны хвалваннi, дзiкi страх…

 

Што яны вам далi моцы, сокаў

Стойка, мужна пераходзiць рубяжы.

Мудрасць роду – сiлы вашае вытокi

На шляху, каб не кружылi вiражы.

 

Паступова, справай, крок за крокам

Умацуйце гонар, веру у бацькоў.

Справай добрай,  чулым сэрцам, словам

Навучыце не трымаць ля берагоў…

 

Адпусцiць благаславёных ў вырай,

Добрай думкай i малiтвай сцерагчы.

Верыць вам i вашым справам шчыра,

Плыць у згодзе разам у адным руччы.

 

 

ЗОРАЧКА У НЕБЕ

 

Зорачку ў небе, што шлях наш хавае,

Край мой гаротны вякамi шукае.

Ў Цемры, самоце схаваў яе Каин,

Вецер хлуслiвы спявае над краем.

 

Ткуць павукi павуцiнне на сэрцах,

З`едливы дым раз`ядае нам вочы.

Зорачку ў небе трымаюць у клетцы,

Звiтай бяздарна хлуслiвым клубочкам.

 

Цёмныя хмары снуюць днём i ноччу,

Чорнаю фарбай малююць праменi.

Шлях наш на зорку яны, вiдавочна,

Мроюць навекi схаваць у суценнi.

 

Мараць замерцi, не рухацца ўперад,

Толькi прырода iмкнецца да зменаў.

Клiча на зорку, дае шанс паверыць

Зыркiм, напоўненым праўдай праменям.

 

ЖЫЦЦЁ МАГЧЫМА!?..

 

Жыццё – магчыма, зычны галасок,

Ды ў полi залацiсты каласок.

А можа першае славечка,

Ды жураўлiны клiн над рэчкай…

 

Загадкавы пейзаж на небе з хмар,

Ды пацалункi закаханых пар.

Чаромхi пахi у паветры,

Вачэй сяброўскiх погляд ветлы…

 

Лугi, палi, дзе iзумрудам рунь,

Ды спеў птушыны, быццам говар струн.

Кастрышча, песнi на Купалле,

Вяночкi, што разносяць хвалi…

 

Памылкi ды святло ад перамог,

Твой выбар скрыжаванняў i дарог…

Спатканнi,  развiтанняў горыч,

Ды вольны дух ў жыццёвым моры.

 

З сумленнем згода, што вядзе, як гiд,

Удалеч, што мiгае, як прывiд,

Каб птахам  вольна свае крылы –

На зорку, што туманы скрылi…

 

ГАСПОДНI ШЛЯХ

 

Аб веры не крычаць на скрыжаваннях,

Яе пад сэрцам сваiм носяць.

Размову з Госпадам трымаюць ў тайнах,

З падзякай за зiму i восень…

 

Аб веры моцнай кажуць нашы ўчынкi,

Шляхi па Божых Запаветах.

Душа ў гармонii, як спеў валынкi,

Як рыфма сцiплага паэта.

 

Малiтвы таiнства – звяртанне з просьбай

Аб мiласцi да нашай долi.

Не спавiваць надзеi дымкай чорнай,

Пазнаць шляхi Гасподняй волi…

 

Калi пустыя сэрцы i без веры,

Аб ёй крычаць заўжды азартна.

За Бога iсцiну хлуслiва ерась

Нам падаюць казырнай картай…