Об авторе:
Стихи пишу с 2019 года, член Евразийской Гильдии, вышло восемь сборников стихов, одна детская книга, детский сборник переводов автора Елены Макаровой.
About the author:
I have been writing poetry since 2019. Member of the Eurasian Creative Guild. Eight collections of poems have been publlished. Children book published. A collection of translations of children’s poems by Elena Makarova has been published.
Отрывок из поэзии “Вянец душы”
РУННЮ ПРАЎДА ПРАРАСЦI
Прарасцi святая праўда рунню,
Сэрцы мягкаю лагодай агарнi,
Не дазволь хаваць завесай бруду,
Умацуй i множ па свеце каранi.
Разбуры хлуслiвы накiп-купал,
Зачаруй шаўковай рунню галасы.
Навучы збiраць цябе па крупах,
Вытыкаць да сэрцаў блудных паясы.
Падары натхненне думаць сэрцам,
Чуць душой, каб множыць зерне ў каласках.
Не дрыжэць i не кружыцца з ветрам,
Падарыць нашчадкам гонар за свой шлях.
Гаспадыняй стань на белым свеце,
Навучы праз цемру бачыць, разумець.
Дай спазнаць цябе сягоння, зведаць,
Хай прачнецца наканец душа-мудрэц.
ПРАБАЧ
Прабач, травінка лугавая,
Што не заўважыла твайго цвіцення,
Сцяжынка, што пятляеш гаем,
Лясы, што адарылі летуценнем.
Даруй, прырода, гул назольны
На твае слёзы, снег, марозы, вецер,
Як перашкоды птушкай вольнай
Узвіцца да нябёс на крылах веку.
Прабачце, буры, непакорнасць,
Не разлучыце навальніцай з доляй.
Завейка, што сумотай корміш,
Даруй, бываю часта невясёлай.
Ды выбачце, спяваю сумна,
Нахмураны, сумотны часам позірк,
Жалобны спеў душэўных струнаў,
Каб даць адчуць вам, як галосіць восень.
Душой выпрошваю малітву
Для сэрца, пасяліць у ім усмешкі,
А чорны дым, што перажыты,
Пазнаўся б хутка з доляй бітай пешкі.
КАРУНКІ ШЧАСЦЯ
З крупінак радасцей штодзённых
Пляце жыццё карункі шчасця.
Як зоры, на пляценнях тонкіх,
Калоссі ніву лёсу красяць.
Галоўнае, заўважыць кроплю
У цёмнай далечы дзе неба.
Яна ўмацуе тваю долю
З лагодай Божаю хвалебна.
З той кроплі полымя ўзгарыцца,
Калі душой ушанавалі.
Увага да жыцця – царыца
Сцяжынак нашых, нашай далі.
Не зблытаць як узор карунак,
Не замараць у лютай злосці?
Крупінкі – Бога пачастунак,
Нясуць вясну да нас у госці.
ВЯНЕЦ ДУШЫ
Вянец душы – пазнаць сябе,
Пазнаць што беларус ты,
Любiць у радасцi, журбе
Свой родны край славуты.
Без пыхi да другiх народаў,
Ды з гонарам за род свой.
Шляхi расквецiць мудрай згодай,
Вянчаць душу з свабодай.
Не вiцца з ветрам, як барвенак,
I не паўзцi пазёмкай.
Шукаць бальзам устаць з каленак,
Каб узышоў край зоркай.
Паiць карэннi, каб не сохлi,
Гiсторыi жывiцай.
У iх дыханне нашай долi,
У будучынь крынiца.
Жыць памяркоўна i з падзякай
За выйсце з сутарэння.
Стаць коласам налiтым злакаў
ад прашчураў крэнняў.
СВЕЖАЕ ДЫХАННЕ
У свеце глабалізм сцірае межы,
Пераплятаюцца жаданні, інтарэсы.
Патокі новыя паветрам свежым
Дыханне напаўняюць на шляху прагрэсу.
У тэхніцы, навуцы перамены,
Як мігаценне зорак у нябёсах дальніх.
Адлегласцей часы – цяпер імгненні,
Кілім з дзяцінства казак стаў для нас рэальны.
Эпоха новая, прастор шырокі,
Ёсць небяспека патануць у акіяне,
Калі забыцца што карэнні – сокі,
Як машкара цялёпкацца ў мядовым жбане.
Каб не згубіць павагу, помніць важна
Традыцыі, край родны, дом бацькоўскі, мову.
Яны жыццёвы ўдох і выдах, прана,
Краевугольны камень, помыслаў аснова.
Бо самабытнасць – дыяментаў грані
Ў загадкавых перапляценнях на планеце.
Духоўныя прамені і світанне
Нясе з мясцін далёкіх, родных свежы вецер.